Перейти до основного вмісту
У кошику продуктів: 0. Перевірити деталі
українська / zł
Юры Грыбоўскі

Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)

Перейти до відгуків про товар
Ціна 169,90 zł
Доступність:
Під замовлення (відправлення протягом 2–6 тижнів із дати замовлення)

Дадзеная навуковая манаграфія з’яўляецца плёнам шматгадовай працы даследчыка ў архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі.

Перейти до повного опису
шт.
Час висилки: 2-6 недель

Описание

Дадзеная навуковая манаграфія з’яўляецца плёнам шматгадовай працы даследчыка ў архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі.

У кнізе ўсебакова разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. Выбар храналагічных межаў даследавання абгрунтаваны аб’ектыўнымі прычынамі. Гэтыя часовыя рамкі дазваляюць прасачыць беларускую прысутнасць на латвійскай зямлі на фоне такіх істотных падзей яе гісторыі, як: змаганне за незалежнасць, будаванне дэмакратычнай дзяржавы, усталяванне аўтарытарнага кіравання, панаванне савецкіх і нямецкіх акупантаў. Менавіта ў разгляданы час Латвія была адным з галоўных асяродкаў беларускага нацыянальнага руху за межамі бацькаўшчыны. У краіне назіралася значная культурна-асветная і грамадская актыўнасць беларусаў. У ранейшы перыяд (да 1918 г.) беларусы ў Латвіі не праяўлялі актыўнасці. Тым часам у пазнейшы час (пасля 1945 г.) беларускае жыццё ў краіне знікла, а нацыянальны склад Латвіі зазнаў грунтоўных змен.

У манаграфіі аналізуюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія раней не з’яўляліся прадметам грунтоўнай даследчыцкай увагі. Як адзначае ў сваёй прадмове да выдання Юрыс Пойканс, былы Амбасадар Латвійскай Рэспублікі ў Польшчы, кніга паказвае агульную гісторыю, многія кантакты, якія ствараліся на працягу стагоддзяў, а таксама ўсебакова дапаўняе гістарычную думку як латвійскую, так і беларускую.

Выданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы Беларускай Дабрачыннай Фундацыі ў Лондане і Ганаровых консулаў Латвійскай Рэспублікі ў Кракаве – Рафала Бжоскі і ва Уроцлаве – Марціна Качмарскага.

Отзывы

Кількість оцінок: 0
Оцініть та залиште відгук

BESTSELLERS