Перейти до основного вмісту
У кошику продуктів: 0. Перевірити деталі
українська / zł

Мзія і сонейка

Перейти до відгуків про товар
Ціна 89,90 zł
Доступність:
Скоро закінчиться

Зборнік «Мзія і Сонейка» — гэта душэўныя і вясёлыя дзіцячыя вершы грузінскага пісьменніка Васіла Гулеуры ў мастацкім перакладзе на беларускую мову Юрыя Несцярэнкі. У кнізе малыя чытачы пазнаёмяцца з дзяўчынкай Мзіяй і яе сябрамі: жабкай, коткай, варанём, гусаком-пісьменнікам і іншымі звярамі і птушкамі, што трапляюць у камічныя і пяшчотныя сітуацыі.

Перейти до повного опису
шт.
Час висилки: 24 часа

Описание

Зборнік «Мзія і Сонейка» — гэта душэўныя і вясёлыя дзіцячыя вершы грузінскага пісьменніка Васіла Гулеуры ў мастацкім перакладзе на беларускую мову Юрыя Несцярэнкі. У кнізе малыя чытачы пазнаёмяцца з дзяўчынкай Мзіяй і яе сябрамі: жабкай, коткай, варанём, гусаком-пісьменнікам і іншымі звярамі і птушкамі, што трапляюць у камічныя і пяшчотныя сітуацыі.

Гэта выданне стала плёнам творчага супрацоўніцтва паміж Грузіяй і Беларуссю і прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Падыходзіць для сямейнага чытання, першага самастойнага знаёмства з паэзіяй і проста для добрай усмешкі!

***

Кніга “Мзія і Сонейка” грузінскага дзіцячага пісьменніка Васіла Гулеуры гэта зборнік вершаў, які адрасуецца дзецям. Мзія гэта імя дзяўчынкі, маленькай гераіні аднаго з вершаваных сюжэтаў.

Васіл Гулеуры вядомы літаратар у сябе на Радзіме і па-за яе межамі, неаднаразовы намінант і ўладальнік прэстыжных літаратурных прэмій. У 2022 годзе, падчас правядзення Тбіліскага літаратурнага фестываля, спадар Гулеуры пазнаёміўся з музыкам і пісьменнікам з Беларусі Юрым Несцярэнкам. Юры зацікавіўся творчасцю калегі і стварыў мастацкія пераклады грузінскіх вершаў на беларускую мову. І вось перад вамі вынік супрацоўніцтва грузінскага і беларускага аўтараў!

Маленькія чытачы даведаюцца пра прыгоды не толькі дзяўчынкі Мзіі, але і пра Жабку ў басейне, Ката ў гіпсе, Мішкі ў цягніку, пра гасцей Коткі, пра Гусака-пісьменніка і Вараня-спевака, навошта Жуку тварог, а Курыцы кошык ды шмат пра што іншае.

Кніга разлічана на малодшы і сярэдні школьны ўзрост. Прыемнага чытання!

Отзывы

Кількість оцінок: 0
Оцініть та залиште відгук

BESTSELLERS