Перейти до основного вмісту
У кошику продуктів: 0. Перевірити деталі
українська / zł

Руіны Беларусі

Перейти до відгуків про товар
Ціна 199,90 zł
Доступність:
Під замовлення (відправлення протягом 2–6 тижнів із дати замовлення)

Руіны Беларусі – калекцыя, якая распавядае аб лёсе нашых камяніц. У свой час усе будовы Беларусі былі пад пагрозай знішчэння – войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках. Ёсць і выратаваныя, яны ствараюць нашае асяроддзе, увасабляюць гісторыю даўніны. Іншыя працягваюць разбурацца і патрабуюць нашай дапамогі, каб не знікнуць канчаткова.

Перейти до повного опису
шт.
Час висилки: 2-6 недель

Описание

Руіны Беларусі – калекцыя, якая распавядае аб лёсе нашых камяніц. У свой час усе будовы Беларусі былі пад пагрозай знішчэння – войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках. Ёсць і выратаваныя, яны ствараюць нашае асяроддзе, увасабляюць гісторыю даўніны. Іншыя працягваюць разбурацца і патрабуюць нашай дапамогі, каб не знікнуць канчаткова. На фотаздымках мы бачым і людзей, да гэтых камяніц датычных. Адны фатаграфуюцца на тле руін, бо хочуць дакрануцца да высакароднай даўніны ці захаваць памяць аб мілых мясцінах, а другія здзекуюцца са зруйнаваных гарадоў, куды прыйшлі як акупанты. Так фотаздымкі распавядаюць нам і пра крохкасць свету, дзе ўчорашні непахісны мур ляжыць пад нагамі, але і пра трываласць памяці, калі праз забыццё і занядбанне людзі вяртаюцца да камянёў сваёй Радзімы.

Аўтарка канцэпцыі, куратарка праекта, фотарэдактарка, уводзіны: Леся Пчолка
Каталагізацыя, бібліятэчны пошук і апісанні архітэктуры: Ася Хмыз
Аўтар эсэ і рэдагаванне апісанняў архітэктуры: Уладзімір Грамовіч

Кансультанты:
Віцебская вобласць — Кастусь Шыталь,
Гомельская вобласць — Яўген Малікаў,
Гродзенская вобласць — Стэпан Стурэйка,
Магілёўская вобласць — Алесь Давід Лісоўскі

Графічны дызайн: Караліна Петшык, Тобіас Веніг
Фармат: 240 × 320 мм
Колькасць старонак: 256
Вокладка: Munken Lynx 400 г. Унутраныя старонкі: Munken Print White, 115 г

„Руіны Беларусі” – кніга падрыхтаванага архівам VEHA, выдадзена Галерэяй Арсенал і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку

Отзывы

Кількість оцінок: 0
Оцініть та залиште відгук

BESTSELLERS