Сонм-Трава
Залиште відгук про товар
У „Сонм-Траву“ ўвайшлі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя паэтам па-ангельску, і пераклады з розных моваў. Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці зоркападам на даляглядзе беларускай літаратуры. Паэт, перакладнік, мастак і знаўца моваў ставіць пад сумнеў асновы і наркамаўкі, і тарашкевіцы, і прапануе ўласны мудрагелісты і эстэтычны правапіс, які лёгкім дотыкам чараўніка абуджае старабеларускую мову.
Описание

Дзякуючы таленту паэта ў ХХІ стагодзьдзі працягваецца традыцыя „заразумнай мовы“, неверагодныя моўныя і зьмястоўныя сузор’і якой мы знойдзем у тэкстах Льюіса Кэрала, Хвёдара Салагуба, Вацлава Ластоўскага, Веліміра Хлебнікава, паэтаў-футурыстаў і дадаістаў. Дадушы, нічога падобнага дасюль у беларускай літаратуры не зьяўлялася. (Уладзіслаў Гарбацкі)
Андрэй Бурсаў — паэт, перакладнік, мастак і фатограф. Аўтар двух зборнікаў паэзіі і перакладаў: „Дзівін“ (2002) і „Празьнеб’е“ (2009). Жыве і творыць у Менску.
Отзывы
Якщо ви додали відгук, а він не з'явився у списку, можливо, він знаходиться на модерації.