Дзвюхмоўнае выданне: па-польску і па-беларуску
Książka dwujęzyczna: w językach polskim oraz białoruskim
Adam Mickiewicz. Grażyna
Powieść Litewska
Адам Міцкевіч. Гражына
Літоўская аповесьць
Пераклад з польскай мовы Марыі Мартысевіч
Мяккая вокладка, 190 с.
Вершаваная аповесьць “Гражына” (1823) на беларускую мову дагэтуль перакладалася двойчы цалкам, а таксама ў фрагмэнтах. У кнігу ўвайшоў новы пераклад аповесьці ў выкананьні Марыі Мартысевіч. Аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасьці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасьцю гучаньня, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысьвяціла вывучэньню тэксту і кантэксту. У кнізе вы таксама знойдзеце яе “Пасьлямову” — падарожжа па “Гражыне” ў прасторы і часе.