Разьюшанасьць і любоў
Оставить отзыв о продукте
ЗА ГРЭТУ І ЗА СЬВЕТУ Што рабіць пасьля таго, як літаратура і мастацтва страцілі ўсякі сэнс? Натуральна, далучыцца да якой-небудзь рэвалюцыі! Напрыклад, кліматычнай, чыя кульмінацыя на Захадзе прыпала на 2019—2020 гг. Аўтар успамінаў не застаўся ўбаку ад усеагульнага варушняку, ачоленага Грэтай Тунбэрг, і з галавою кінуўся ў вір кліматычнага актывізму. Каб у верасьні 2020 года хваля беларускіх падзей зноў вынесла яго ў рэальнасьць, разам з выгараньнем і дэпрэсіяй.
Описание

АНТЫЛІТАРАТУРА ЯК АНТЫДЭПРЭСАНТ «Літаратура як мастацтва скончылася ў ХХ-м стагодзьдзі, — сьцьвярджае аўтар. — Сёньня, бадай, нікога ўжо ня зьдзівяць, не расчуляць і не пераканаюць закручаныя драматычныя сюжэты ці майстэрскія апісаньні. Жанравае чытво застаецца опіюмам масаў, а ўсякае эстэцтва — сымптомам фальшывай сьвядомасьці. Як у такім разе можна яшчэ дагукацца да чытацтва, каб нешта яму паведаміць? Спадзяюся, максымальна аўтэнтычнай і неапрацаванай прамовай, бяз хітрыкаў, на мяжы споведзі». Макс Шчур напісаў цэлы шэраг бэлетрыстычных кніг: гэта раманы «Там, дзе нас няма», «Завяршыць гештальт» і «Кінараман», зборнікі аповедаў «Ліст, знойдзены на папялішчы» і «Галасы», аповесьці «Газэтчык» і «Упырхлікі». Не адмаўляючыся ад сваёй папярэдняй літаратурнай творчасьці, аўтар ужо некалькі гадоў выпрабоўвае іншыя спосабы выказваньня, пазбаўленыя, наколькі магчыма, агульнапрынятых канвэнцый і бліжэйшыя да нон-фікшн і эсэістыкі.
ЧАКАНЬНЕ ДАСТАЛА «Не разумею, як некаторыя ўсё яшчэ чакаюць ад мяне нейкай літаратуры, калі ўсё, што я ствараю апошнім часам — гэта праграмная анты-літаратура. Я ўжо стаміўся паўтараць, што літаратура мяне не цікавіць, нудзіць, дастала — не, падавай нам, каб было красява і увлекацельна», — дзівіцца аўтар. Кніга «Разьюшанасьць і любоў» — вольны працяг 900-старонкавых успамінаў «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». У адсутнасьці грантаў і часу на творчасць кніга ўзьнікла паводле ўзору «Ў дарозе» Керуака — спосабам ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўленьня, з кароткімі перапынкамі на сон і іншыя рытуалы, на працягу 13 дзён студзеня 2026 года.
Характеристики
Аб тавары
- Мова Беларуская
- Вокладка мяккая
- Колькасць старонак 292
- Выдавецтва RozUM media
- Год выдання 2026
- ISBN 9781291730739
Отзывы
Если вы добавили отзыв, и его нет в списке, возможно, он ожидает модерации.