Skip to main content
Товары в корзине: 0. See details
Саша Гук

Соня, стой!

Перейти к отзывам
Цена 54,90 zł
Доступность:
Под заказ (отправка в течение 2-5 недель от даты заказа)

Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.

Соні пятнаццаць.

Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы.

Перейти к полному описанию
шт.

Описание

Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.

Соні пятнаццаць.

Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы.

З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана.

Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.

І яшчэ ёсць Паша…

“Дзеянне аповесці адбываецца ў абсалютна актуальны час — 2010-я ў Мінску аж да часоў пандэміі і заканчваецца пратэстамі 2020-га. Строгая храналогія акурат разбіваецца скачкамі ў нядаўняе мінулае, што для падлетка-гераіні з’яўляецца самым што ні на ёсць натуральным дзяцінствам, але сюжэт рухаецца досыць страката менавіта за кошт сучасных метадаў. Камунікацыя праз мэсэнджары, апісанні лайкаў, гіфак, эмоджы і самога чакання паведамлення часам ствараюць сюжэт досыць вялікай часткі тэксту. Перамяшаныя з «традыцыйным» аповедам, яны даюць эфект пастаяннай прысутнасці каля той самай Соні, якую, між іншым, рэдка хто называе па імені. <…> У тэксце шмат болю — безумоўна, ён і мусіць быць, калі апавядальніца змагаецца з хваробай альбо з той хваляй навакольнага гвалту, які ахапіў яе ў жніўні 2020 года. Разам з тым ёсць і сумнаватая іронія, і гумар, і лёгкі сцёб, і смех праз слёзы, што, канечне, дадае даверу, калі чытаеш кніжку ад пачатку да канца.” 

*Перш чым везці гэтыя кнігі ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.

Характеристики

Аб тавары

  • Мова Беларуская
  • Вокладка мяккая
  • Колькасць старонак 200
  • Выдавецтва Gutenberg
  • Год выдання 2025
  • ISBN 978-83-68016-13-0

Отзывы

Количество оценок: 0
Оценить и оставить отзыв

BESTSELLERS