Skip to main content
Товары в корзине: 0. See details
Галіна Войцік

Там, дзе мяне няма

Перейти к отзывам
Цена 54,90 zł
Доступность:
Скоро закончится

„А цікава было б выдаць (успаміны). З фотаздымкамі. Тым больш, што я, калі пісала, акцэнт рабіла не на сваёй асобе. Пра сябе – гэта так, між іншым. А больш пра падзеі, пра беларусаў, каторыя заўсёды ў нас бывалі дома, каторых я ведала. Вось дзеля гэтага яны і цікавыя, гэтыя ўспаміны”. – Галіна Войцік (2007, Радыё Свабода)

Перейти к полному описанию
шт.

Описание

„А цікава было б выдаць (успаміны). З фотаздымкамі. Тым больш, што я, калі пісала, акцэнт рабіла не на сваёй асобе. Пра сябе – гэта так, між іншым. А больш пра падзеі, пра беларусаў, каторыя заўсёды ў нас бывалі дома, каторых я ведала. Вось дзеля гэтага яны і цікавыя, гэтыя ўспаміны”. – Галіна Войцік (2007, Радыё Свабода)

„Хто я такая? Я ніколі не любіла, калі мяне прадстаўлялі: „дочка Зоські Верас”, „жонка Лявона Луцкевіча”, – гэта-ж не мая заслуга. Я заўсёды хацела быць сабой, дасягаць сама не становішча – гэта мяне не цікавіла – але пашаны й павагі за сваю працу, спачатку, як доктар навукі ў галіне германістыкі, а апошнія гады на ніве беларускай культуры. Што мне ўдалося зрабіць, хай судзяць іншыя”. – Галіна Войцік, „Там, дзе мяне няма”

Галіна Войцік (1927-2007) – беларуская і летувіская германістка, публіцыстка, літаратарка і перакладніца. Актывістка беларускай супольнасьці ў Вільні. Аўтарка гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны. З 1997 году была галоўнай рэдактаркай беларускай культурна-асьветніцкай праграмы на Летувіскім нацыянальным радыё.

„За апошнія гады майго знаёмства з Галінай Войцік з я радасьцю адкрыў у гэтай асобе цікавага аўтара. Яна напісала цэлую сэрыю партрэтаў беларусаў-віленчукоў, даваеннага часу перадусім. Гэта кароткія нарысы, але даволі выразныя: яна выяўляла сутнасьць асобы і абмалёўвала яе. Гэта лічу такой вельмі паважнай заслугай яе перад памяцьцю людзей. Мела багаты матэрыял, многае з чаго было назапашана яшчэ ейнай маці. Зь цікавасьцю прачытаў і рукапіс мэмуараў, якія называюцца „Там, дзе мяне няма”. Адметнае сьведчаньне пра свой час. Гэтыя мэмуары, я спадзяюся, будуць выдадзеныя асобнай кніжкай”. – Арсень Ліс (2007, Радыё Свабода)

Спасылку на EPUB і MOBI файлы электроннай кнігі вы атрымаеце ў электронным пацьвярджэньні пакупкі. Кнігу можна чытаць у прыкладаньнях Books (iOS), Google Play Books (Android, iOS), Kindle і інш. і пераносіць на іншыя прылады.

Характеристики

Аб тавары

  • Мова беларуская
  • Вокладка мяккая
  • Колькасць старонак 214
  • Выдавецтва Skaryna Press
  • Год выдання 2026
  • Серыя Віленская сэрыя
  • ISBN 9781915601377

Отзывы

Количество оценок: 0
Оценить и оставить отзыв

BESTSELLERS