Skip to main content
Товары в корзине: 0. See details
Барыс Пятровіч

Цнота на потым

Перейти к отзывам
Цена 34,90 zł
Доступность:
Скоро закончится

“Цнота на потым” — новая кніга Барыса Пятровіча, у якую ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Тут і наіўны дэтэктыў з Менску, і гісторыі журналісцкіх камандзіровак, і асабістае эсэ пра першы постчарнобыльскі месяц на Палессі. Гэта жывое падарожжа па Беларусі і чалавечых характарыстках. Пратакол часу, запісаны праз дакладнасць, іронію і цёплае назіранне. Пра жыццё, як яно ёсць — на роднай мове.

Перейти к полному описанию
шт.

Описание

***
У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой — журналіст-спецкар распавядае пра свае амаль прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі. Эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца на гомельскім Палессі.
Барыс Пятровіч нарадзіўся ў 1959 годзе на Гомельшчыне. Cкончыў факультэт журналістыкі Белддзяржуніверсітэта. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і Мастацтва”, часопісе “Полымя”.У 2002 годзе заснаваў і стаў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, у 2011 годзе быў абраны старшынёй Саюза беларускіхпісьменнікаў. Аўтар кніг: “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасце быць”, “Жыць не страшна”, “Піліпікі”, “Плошча”, “Спакушэнне”, “Спачатку была цемра”, “Ідзі адзін” і інш.

Творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, шведскую, украінскую, польскую, рускую, чэшскую, балгарскую, літоўскую і іншыя мовы. Сярод найбольш удалых перакладаў кнігі “Фрэскі” (“Fresker”), “Плошча” (“Torget”) і “Беларусь: Фрэскі” (“Belarus: Fresker”) пераствораныя па-шведску Дзмітрыем Плаксам.

Характеристики

Аб тавары

  • Мова Беларуская
  • Вокладка мяккая
  • Колькасць старонак 260
  • Выдавецтва Камунікат
  • Год выдання 2025
  • ISBN 9788367937535

Отзывы

Количество оценок: 0
Оценить и оставить отзыв

BESTSELLERS