Як я правёў гэтае лета
Оставить отзыв о продукте
БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА Гэтая кніга — для «турыстаў», замежных і мясцовых. Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі, а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму. Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе. Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году. Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.
Описание

ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае, жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так, як умее толькі само жыцьцё. Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часу і бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім. Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.
ГУМАР ЯК ЗБРОЯ Кажуць, што часам сьмех — апошняя зброя, якая ў нас застаецца. Што ж… Самы час узбройвацца. Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст, а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьць глядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй. Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавеку выжыць у нечалавечых умовах.
ПРА АЎТАРА Аўтар не зьбіраўся пісаць турэмную прозу. Жыцьцё распарадзілася інакш. Ён прайшоў праз досьвед, які звычайна застаецца за зачыненымі дзьвярыма, і вырашыў распавесьці гэтую гісторыю шчыра: без трагедый і без спробаў прымерыць на сябе гераізм. Гэтая кніга стала для аўтара спосабам асэнсаваць перажытае і адначасова падарункам чытачу, які хоча зразумець Беларусь не па загалоўках навінаў, а праз сумленны чалавечы досьвед.
Характеристики
Аб тавары
- Мова Беларуская
- Вокладка мяккая
- Колькасць старонак 280
- Выдавецтва RozUM media
- Год выдання 2026
- ISBN 9788397912687
Отзывы
Если вы добавили отзыв, и его нет в списке, возможно, он ожидает модерации.